Міжнародны калядны дабрачынны кірмаш, арганізаваны мінскім міжнародным клубам жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, адбылўся ў нядзелю ў Мінску.
Удзельнічалі ў кірмашы каля трох дзясяткаў пасольстваў. Тут былі сувеніры і пачастункі з усяго свету. Так, госці маглі пакаштаваць сірыйскія піражкі, нямецкія пернікавыя домікі, а расійскае пасольства цешыла традыцыйнай выпечкай.
Для гасцей кірмашу падрыхтавалі і цікавую праграму.
Як прайшоў калядны кірмаш - глядзіце на відэа Sputnik.