Хто будзе наступным прэзідэнтам Расіі - прагноз Маргарыты Сіманьян
© Sputnik
Хто будзе чарговымі прэзідэнтамі ЗША і Расіі - з такім пытаннем вядучыя радыё "Комсомольская правда" Андрэй Гарбуноў і Валянцін Алфімаў звярнуліся да сваёй госці, галоўнага рэдактара RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыты Сіманьян.
"Мой прагноз, што наступным прэзідэнтам Расіі, як мне здаецца, зыходзячы з яго ж уласных, так ці інакш, выступленняў, не будзе Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч. Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч акрэсліць нейкага чалавека ці нейкіх людзей, якім ён давярае, і парэкамендуе ў якасці свайго пераемніка, а далей, як ён зноў жа любіць паўтараць, народ будзе выбіраць", - адзначыла Сіманьян.
Фрагмент гутаркі з галоўным рэдактарам RT і МІА "Россия сегодня" Маргарытай Сіманьян слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.