МІНСК, 11 сне - Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка адсутнічае ў стартавым лісце Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open), паведамляе "Прэсбол" са спасылкай на Twitter Boticcelli.
Першы турнір Вялікага шлема новага сезона стартуе ў Мельбурне 20 студзеня.
У старт-лісце значацца дзве беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. Двухразовая пераможца Australian Open Вікторыя Азаранка сярод удзельніц спаборніцтваў адсутнічае.
Нагадаем, раней паведамлялася, што першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка на пачатку года выступіць на турніры ў кітайскім Шэньчжэне. Беларуска з'яўляецца дзеючай пераможцай гэтых спаборніцтваў.