Беларусь устанавіла дыпадносіны з Барбадасам

Насельніцтва Барбадаса складае 293 тысячы чалавек - супастаўна з агульнай колькасьцю жыхароў Оршы і Баранавічаў.
Sputnik

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі і Барбадаса пры ААН Валянцін Рыбакоў і Генрыэта Элізабэт Томпсан падпісалі камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж краінамі, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў рэспублікі.

Паводле звестак МЗС, пасля цырымоніі падпісання прадстаўнікі бакоў правялі кароткія перамовы, абмеркаваўшы перспектыўныя кірункі развіцця супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і турызму.

Барбадас - гэта невялікае астраўная дзяржава ў Карыбскім моры, якая ўваходзіць у склад Малых Антыльскіх астравоў. Яго насельніцтва складае 293 тысячы чалавек - супастаўна з агульнай колькасьцю жыхароў Оршы і Баранавічаў.

Барбадас стаў 178 краінай свету, з якой Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны.