Усе безальтэрнатыўна: абраны кіраўнікі камісій у Палаце прадстаўнікоў

Больш за тры гадзіны спатрэбілася дэпутацкаму корпусу, каб вылучыць і абраць старшыняў парламенцкіх камісій.
Sputnik

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Сёння ў Авальнай зале адбылося пасяджэнне сесіі ніжняй палаты беларускага парламента, перадае карэспандэнт Sputnik у сераду.

Камісію па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўзначаліў былы кіраўнік Генеральнага штаба ВС - першы намеснік міністра абароны генерал Алег Белаконеў. Гэта адзіная профільная камісія ў парламенце, у якой ніколі не было жанчын-дэпутатаў. Як правіла, у яе ўваходзяць прадстаўнікі сілавых структур. Падчас папярэдняга склікання яе ўзначальваў былы першы намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Валянцін Міхневіч.

Усе безальтэрнатыўна: абраны кіраўнікі камісій у Палаце прадстаўнікоў

Парламенцкай камісіяй па міжнародных справах будзе кіраваць кадравы дыпламат, экс-пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных.

На чале камісіі, якая ў ніжняй палаце беларускага парламента будуць адказваць за бюджэт і фінансы - эканаміст Людміла Ніжэвіч, якая абраная дэпутатам на другі тэрмін.

Камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы будзе абраны на другі тэрмін дэпутат Ігар Марзалюк.

Усе безальтэрнатыўна: абраны кіраўнікі камісій у Палаце прадстаўнікоў

Былы кіраўнік "Белтэлерадыёкампаніі", кіраўнік "Белай Русі" Генадзь Давыдзька ў парламенце будзе адказваць за культуру і мас-медыя, ён абраны старшынёй камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ. Яго на гэтую пасаду прапанавала былы міністр інфармацыі Лілія Ананіч, якая, па прагнозах экспертаў, павінна ўвайсці ў гэтую камісію.

Кіраўніком камісіі па заканадаўстве абраная былая суддзя Вярхоўнага суда Святлана Любецкая. Камісію па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце узначаліў экс-старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка, камісію па эканамічнай палітыцы - дэпутат 6-га склікання Леанід Брыч, які раней быў намеснікам старшыні гэтай камісіі.

Усе безальтэрнатыўна: абраны кіраўнікі камісій у Палаце прадстаўнікоў

Аграрнай камісіяй будзе кіраваць былы вертыкальшчык з Полацкага раёна і былы сенатар Мікалай Шаўчук. Камісію па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы - Мікалай Васількоў, які раней займаў пасаду намесніка кіраўніка гэтай камісіі.

Абраная на другі тэрмін у парламент доктар медыцынскіх навук Людміла Макарына-Кібак у другі раз узначаліла камісію па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы, камісію па працы і сацыяльных пытаннях - Людміла Канановіч, падчас папярэдняга склікання яна займала пасаду намесніка старшыні гэтай камісіі.