Фота

Спадчына ЮНЕСКА: як праходзіць абрад "Юраўскі карагод"

Вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе захавалася традыцыя правядзення абрада, у 2020 годзе споўніцца 500 гадоў.
Sputnik
Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі — адна з сусветна вядомых беларускіх вёсак. У 2010 годзе яна трапіла ў рэйтынг найбольш падыходзячых месцаў для сустрэчы Новага года і святкавання Каляд, складзены амерыканскай тэлекампаніяй CNN. Пагост заняў ганаровае, трэцяе месца пасля Рэйк'явіка і Нюрнберга.
Фота
Спадчына ЮНЕСКА: лепшыя фатаграфіі фестываля ў Будславе
У гэтай вёсцы спакон веку шануюць беларускія традыцыі і выконваюць аўтэнтычныя маляўнічыя абрады.
У Пагосце з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Мiжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.
Штогод у Пагосце праходзіць старажытны абрад "Юраўскi карагод", які першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, а цяпер уключаны і ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Слова "карагод" (ці "каравод" у некаторых беларускіх гаворках) складаецца з двух асноў: карв (бык) і вадзіць. "Карв" ці бык — ахвярная жывёла, якую старажытныя жыхары зямлі прыносілі ў дар сонечнаму бажаству.
Паступова абрад змяняўся адпаведна вераванняў і культурнаму ўзроўню людзей.
Перш за ўсё выпякаюць пышны хлеб з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад спеў абрадавай песні трыма каласкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва, кожная з якіх мае па тры адростка — усяго дзевяць. Яны сімвалізуюць дзевяць месяцаў сцельнасці каровы і цяжарнасці жанчыны. Такі рагаты хлеб замяніў калісьці дзікага быка тура, вымерлага ў XVII стагоддзі.
Зараз у карагод становяцца разам з жанчынамі дзяўчынкі любога ўзросту. Раней — толькі дасягнуўшыя палавой сталасці і гатовыя стварыць сям'ю і працягнуць род, таму іх далучалі да супольнасці жанчын. Пасля абраду яны павінны былі насіць фартухі — абярэгі жаночага ўлоння. Таму ў поле ідуць з зялёным фартухом, а з поля — з чырвоным. Мяркуюць, што зялёны фартух — сімвал некранутасці, цноты, а чырвоны, сімвалізуе страту цнатлівасці.
На вуліцы выстройваецца працэсія ў наступным парадку:
Усе дзяўчынкі ідуць у вянках з барвінка — такіх жа, як нявесты на вяселлях. 8-канчатковая калядная зорка — сімвал кахання, а вышыты ручнік, пад якім праходзяць у поле і з поля, — як царскія вароты ў царкве, адкрытыя пасля Вялікадня.
Фота
Спадчына ЮНЕСКА: лепшыя фатаграфіі фестываля ў Будславе
Але асноўнае магічнае дзеянне 6 мая на Юр'я адбываецца ў поле, дзе пасеяны азімыя. А каб зямля нарадзіла ўраджай, неабходная нябесная вільгаць у выглядзе дажджу. Вось і заклікаюць святога Юр'я "адамкнуць зямельку, выпусціць расіцу". Закапаўшы ў зямлю кавалак чорнага хлеба, перавязаны чырвонай стужачкай (дар зямлі), ходзяць па крузе з абрадавай песняй. А ўнутры гэтага магічнага круга стаяць хлопчыкі і мужчыны з асноўнымі атрыбутамі абраду — як сімвал насення, якія ўжо ўзышлі на гэтым зялёным полі і дадуць доўгачаканы ўраджай.
Пасля таго, як здзейснілі асноўны абрад у поле, удзельнікі "Юраўскага карагода" пачынаюць абыход усёй вёскі з песнямі, атрымліваючы пачастункі і словы падзякі ад вяскоўцаў. Асноўны падарунак — яйкі, якія дораць цотным лікам, каб дзяўчынкі знайшлі сабе пары, а таксама пірагі — для ўраджаю. Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя, а палі і агароды далі багаты ўраджай, каб пладзілася ўсякая жыўнасць на падворку.
1 / 25
Веснавы абрад пачынаецца з прыгатавання хлеба, які называюць "карагодам".
2 / 25
Каравай гатуюць з пшанічнай мукі ў пячы, а потым упрыгожваюць.
3 / 25
Усе ўдзельніцы народнага абрада робяць сабе вянкі.
4 / 25
Каравай у сакральных мэтах аздабляюць трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва.
5 / 25
Кожная галінка мае па тры адростка - усяго дзевяць, якія сімвалізуюць жаночую цяжарнасць.
6 / 25
Дзяўчынкі надзяваюць вянкі з барвінка, як у будучых нявест.
7 / 25
Удзельнікі "Юраўскага карагоду" ў Пагосце збіраюцца разам.
8 / 25
Наперадзе шэсця ідзе хлопчык з абразом Божай Маці.
9 / 25
"Юраўскі карагод" абавязкова суправаджаецца беларускімі народнымі песнямі.
10 / 25
Рушнік сімвалізуе сабою "царскія вароты" ў царкве і пад ім усе абавязкова праходзяць у полі.
11 / 25
"Юраўскі карагод" абыходзіць палі і ўвесь Пагост з песнямі.
12 / 25
Удзельнікі карагода атрымліваюць падзяку ад аднавяскоўцаў і падарункі.
13 / 25
Удзельніцы абраду ладзяць карагод і спевы.
14 / 25
"Юраўскі карагод" ідзе вакол хлопчыкаў з граблямі, да якіх прымацаваны фартух, і абразом Божай Маці.
15 / 25
Аднавяскоўцы вітаюць моладзь, што падтрымлівае зацікаўленасць да старажытнага палескага абраду.
16 / 25
Асноўны падарунак - яйкі, яны павінны дапамагчы дзяўчынкам знайсці сабе пару.
17 / 25
Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя.
18 / 25
Раней "Юраўскі карагод" праводзілі жанчыны сталага ўзросту, а зараз удзельнічаюць усе ахвотныя.
19 / 25
Песні - абавязковы атрыбут народнага абраду.
20 / 25
Лічыцца, што спевы спрыяюць добраму ўраджаю.
21 / 25
Спевы суправаджаюцца амаль тэатральнымі дзеямі.
22 / 25
Жанчыны спяваюць і танчаць, каб улагодзіць душы людзей.
23 / 25
"Юраўскі карагод" ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну з'яўляецца ўнікальнай абрадавай традыцыяй.
24 / 25
Для захавання традыцый палешукі прыкладваюць усе намаганні. Дзякуючы ЮНЕСКА абрад можа набыць міжнароднае гучанне.
25 / 25
Сама вёска Пагост у 2020 годзе адзначыць 500-годдзе!