Беларусь застаецца шматгадовым лідарам па аб'ёмах продажаў турыстычных пакетаў сярод краін СНД нягледзячы на адчувальны рост коштаў за апошнія два гады, заявіла выканаўчы дырэктар Асацыяцыі тураператараў Расіі Майя Ламідзэ.
"Гэтая сітуацыя не змянілася, хоць кошты вельмі выраслі, таму што Беларусь каштавала танней, чым аналагічныя нейкія курорты ў Расіі. Калі параўноўваць, што забяспечыла такі прарыў, у асноўным - санаторна-курортны сегмент і экскурсійныя паездкі", - сказала Ламідзэ.
Турызм у Беларусі ў комплексе падаражэў за апошнія два гады амаль у два разы, але тым не менш краіна ўтрымлівае пальму першынства па аб'ёмах продажаў турпакетаў, адзначыла субяседніца Sputnik.
Беларусь - гэта "канстанта ў асартыменце тураператараў, якія прапануюць кліентам туры па краінах СНД", дадала Ламідзэ.
"Што тычыцца Грузіі, тут даволі цікавая карціна, тураў з прамым пералётам (з Расіі - Sputnik) зразумелая справа, няма, але ў тураператараў пайшлі продажы па камбінаваных маршрутах - Арменія і Грузія, Азербайджан і Грузія, і за кошт гэтагавыйграюць і іншыя краіны", - распавяла Ламідзэ.
Чытайце таксама:
- БЧ прызначыла на навагоднія святы больш за 80 дадатковых цягнікоў
- На ўсе густы: названыя лепшыя месцы для падарожжаў у 2020 годзе
- Курорты Беларусі за два гады падаражэлі амаль удвая