Лукашэнка падзякаваў Вучычу за цёплы прыём і запрасіў у Беларусь

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што чакае працягу дружалюбных кантактаў паміж дзвюма краінамі.
Sputnik

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў падзячны ліст свайму сербскаму калегу Аляксандру Вучычу за цёплы прыём, які аказалі беларускай дэлегацыі падчас афіцыйнага візіту ў гэтую краіну. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Вучыч: Сербія падтрымлівае ініцыятывы Лукашэнкі па "Хельсінкі-2"

Лукашэнка адзначыў адкрытую і шчырую атмасферу, а таксама ўзаемнае давер падчас перамоваў у Бялградзе.

"Упэўнены, што падпісаныя падчас візіту пагадненні і кантракты дазволяць істотна павялічыць эфектыўнасць нашага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, усталяваць прадуктыўныя сувязі і адкрыць новыя напрамкі сумеснай работы", - сказана ў пасланні.

Аляксандр Лукашэнка таксама запэўніў Аляксандра Вучыча, што ўсе дасягнутыя дамоўленасці беларускі бок будзе няўхільна выконваць.

Акрамя таго, прэзідэнт чакае працягу дружалюбных кантактаў паміж дзвюма краінамі і запрасіў Аляксандра Вучыча наведаць Беларусь у любы зручны час.

Нагадаем, Лукашэнка знаходзіўся з афіцыйным візітам у Сербіі 2-3 снежня, дзе абмеркаваў з Вучычпм эканамічнае супрацоўніцтва.

У прыватнасці, гаворка ішла аб праектах, якія маглі б спыніць падзенне аб'ёмаў узаемнага гандлю і нарасціць тавараабарот са 160 мільёнаў долараў па выніках 2018 года да 500 мільёнаў у перспектыве.