МІНСК, 14 сне - Sputnik. Мікалай Лукашэнка змяніў гульнявы нумар, зараз ён выходзіць на лёд з лічбай "31" на форме і пад такім нумарам заяўлены на сезон.
Звычайна з гэтым нумарам на лёд выходзяць брамнікі, адзначае Telegram-канал "Пул першага", які і звярнуў увагу на перамены. Так, 31-мі былі брамнікі Керціс Джозэф, Кэры Прайс і Анты Ніэмі.
Мікалай Лукашэнка на варотах падчас хакейных матчаў заўважаны не быў, ён гуляе ў нападзе.
"Але ў дадзеным выпадку выбар нумара наўрад ці звязаны з брамнікамі-НХЛаўцамі. Хто ў тэме - тлумачыць не трэба", - пішуць аўтары Telegram-канала.
Верагодна, гаворка ідзе пра дату нараджэння Аляксандра Лукашэнкі - 31 жніўня.
Сёння праходзяць XIII рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Каманда прэзідэнта ваюе з дружынай Гродзенскай вобласці. За першы перыяд на рахунку Мікалая Лукашэнкі адна галявая перадача.