Відэа

Навабранцы прысягнулі на вернасць Беларусі і пойдуць у першае звальненне

Традыцыйна пасля прыняцця прысягі вайскоўцы новага папаўнення адпраўляюцца ў першае звальненне. Глядзіце на відэа, як прымалі прысягу навабранцы 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.
Sputnik

Сёння клятву на вернасць Беларусі прамовілі каля 9 тысяч ваеннаслужачых, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы.

Карэспандэнты Sputnik патрапілі на прысягу ў 103-ю асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду ў Віцебску. Тут навабранцы прысягалі на вернасць радзіме на плошчы Перамогі.

Традыцыйна пасля прыняцця прысягі навабранцы сыходзяць у звальненне. Да гэтага навабранцаў нельга ні адпраўляць у звальненне, ні накладваць дысцыплінарнае спагнанне, так што гэта першая з моманту прызыву магчымасць пабачыцца са сваякамі. Да многіх блізкія прыехалі прама на прысягу.

Некаторыя нават самі прымерылі берэты дэсантнікаў, такім чынам дэманструючы сваю падтрымку навабранцаў. У год сваёй службы кожны, хто сёння даў прысягу на вернасць радзіме ў Віцебску, павінен будзе здзейсніць у сярэднім пяць скачкоў з парашутам.

З 9 тысяч навабранцаў больш за 2,5 тысячы прынялі прысягу ў 72-м гвардзейскім Аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Гэта адзіны ў Беларусі навучальны цэнтр, дзе рыхтуюць малодшых спецыялістаў - кіроўцаў-механікаў, наводчыкаў-аператараў і іншых. Тут ва ўрачыстых мерапрыемствах  прыняў удзел Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

А як кляліся ў вернасці Радзіме будучыя дэсантнікі ў Віцебску, глядзіце на відэа Sputnik.