МІНСК, 14 сне - Sputnik. Ваенную прысягу сёння прымуць навабранцы, якія ўжо адправіліся на службу ў войска ў восеньскі прызыў. Нагадаем, ён праходзіў у краіне з 1 жніўня па 29 лістапада.
Адпраўка салдат тэрміновай службы ў воінскія часці пачалася 18 лістапада. У той дзень на службу прыбылі каля 1,5 тысячы маладых беларусаў. У гонар гэтай падзеі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў сталіцы і ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.
Сёння ж адбудзецца ўрачыстая цырымонія прыняцця прысягі.
Нагадаем, што ў гэтым годзе ў краіне адбыліся змены заканадаўства, што датычыцца службы ў войску. 10 жніўня ўступіў у сілу так званы закон аб адтэрміноўцы. Змены закранулі наданне адтэрміновак для працягу адукацыі: уведзены прынцып аднаразавасці прадастаўлення такіх адтэрміновак.
Таксама з'явіліся абмежаванні для тых, хто "адкасіў" ад войска: калі чалавек без законных падстаў не адслужыў у войску, ён не зможа быць прыняты на працу на дзяржслужбу і ў органы забеспячэння нацбяспекі.
Змены законам унесены і ў Кодэкс аб адукацыі. Да прыкладу, выпускнікі-бюджэтнікі пры добраахвотным паступленнi на службу па кантракце, праслужыўшы не менш за тэрмін абавязковай работы, вызваляюцца ад звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку.
А нядаўна ў Мінабароны паведамілі пра тое, што служба ў войску будзе ўключацца ў страхавой стаж. Гэта зроблена для павышэння прэстыжу службы.
Раней, у лістападзе гэтага года, начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генштаба Узброеных Сіл Аляксандр Шкірэнка паведаміў журналістам, што падчас восеньскага прызыву вялікая частка адтэрміновак (каля 84%) была прадастаўлена для працягу адукацыі.