МІНСК, 15 сне - Sputnik. Беларуская зборная па хакеі выйграла Турнір шасці нацый.
У фінале спаборніцтваў, якія праходзілі ў Будапешце, беларусы сустракаліся з французскімі хакеістамі, якіх у выніку і абыгралі з мінімальнай перавагай - 3:2. Андрэй Касціцын аформіў дубль, яшчэ адну шайбу забіў Арцём Дзямкоў.
Раней на гэтым турніры беларусы перамаглі Украіну - 4:1 (гэты матч не быў дагуляны, аднак перамогу беларусам залічылі) і Паўднёвую Карэю (6:5).
Другое месца - у французаў, бронза дасталася Паўднёвай Карэі.
Гэта другая перамога зборнай у таварыскіх турнірах у гэтым сезоне.