МІНСК, 17 сне - Sputnik. Дні навагодніх навін і традыцый краін, у якіх вяшчае міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik, пачаліся ў аўторак на лічбавай ёлцы, усталяванай у маскоўскім ГУМе.
Да канца святаў кожны дзень на бягучым радку, размешчаным на ёлцы медыягрупы Sputnik, можна будзе прачытаць навінавыя паведамленні, а таксама вясёлыя і цікавыя гісторыі з дзяржаў, на тэрыторыі якіх ёсць карпункты агенцтва.
У 2019 годзе адзначаецца пяцігоддзе Sputnik, і елка - падарунак масквічам і гасцям расійскай сталіцы ад імянінніка. Міжнароднае агенцтва і радыё гаворыць і піша на 33 мовах. Sputnik выдатна ведае святочныя традыцыі многіх краін, таму паведамленні будуць і на рускай, і на нацыянальных мовах іншых дзяржаў.
Як завуць Дзеда Мароза ў Малдове? Якія стравы традыцыйна падаюць на Новы год у Эстоніі? Чым частуюць гасцей на Каляды ў Італіі і Францыі? Якую рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў краінах СНД наведвае больш за ўсё людзей? Дзе прыдумалі ёлачныя шары? Пра гэта і многае іншае наведвальнікі ГУМа змогуць даведацца з бягучага радка, які аперазаў ёлку. Там жа яны змогуць прачытаць і апошнія навіны з усёй планеты.
Унікальны інавацыйны арт-аб'ект Sputnik - частка праекта "Навагоднія ёлкі ў ГУМе на Краснай плошчы", які рэалізуецца ўжо ў 12-ы раз. Крама амаль на два месяцы ператвараецца ў казачны лес, прагуляцца па якім можна да 19 студзеня.
МІА "Россия сегодня" і Sputnik - інфармацыйныя партнёры ГУМ-катка, праекта "Навагоднія ёлкі ў ГУМе на Краснай плошчы" і ГУМ-кірмашу.
Sputnik - адно з найбуйнейшых міжнародных СМІ, аб'ядноўвае мультымедыйныя краінавыя і рэгіянальныя інтэрнэт-сайты на 33 мовах, ажыццяўляе аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне больш чым у 90 гарадах свету і ў інтэрнэце. Аўдыторыя ўсіх рэсурсаў медыягрупы - звыш за 60 мільёнаў наведвальнікаў штомесяц.