Прэзідэнт распарадзіўся зрабіць 2 студзеня выхадным днём

Распараджэнне аб тым, каб зрабіць другое студзеня выходным днём без пераносаў, ляжала на стале кіраўніка дзяржавы з пятніцы.
Sputnik

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся зрабіць 2 студзеня выхадным днём без пераносаў і наступных адпрацовак, паведамілі ў Telegram-канале "Пул Першага".

Яшчэ ў пятніцу аўтары канала паведамілі, што адпаведнае распараджэнне ўжо ляжыць на стале кіраўніка дзяржавы. Адпрацоўваць гэты выхадны дзень беларусам не прыйдзецца.

У першай палове кастрычніка Саўмін апублікаваў графік пераносу рабочых дзён. Беларусы зыходзячы з гэтага графіка маглі не працаваць 2 студзеня, але павінны былі адпрацаваць гэты дзень.

Услед за гэтым рашэннем з'явілася петыцыя з просьбай абвясціць выходнымі днямі 31 снежня і 2 студзеня без пераносаў.

Урад вырашыў, што 31 снежня беларусы ўсё ж павінны працаваць.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, былі апытаныя працоўныя калектывы. Апытаныя беларусы, паводле яго слоў, выказаліся за тое, каб пакінуць гэты дзень рабочым, каб мець магчымасць павіншаваць калегаў.