Беларускі сямейны інклюзіў-тэатр "i", створаны тры з паловай гады таму, каб мяняць стаўленне да праблемы аўтызму, у аўторак паказаў спектакль "Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека".
Пастаноўка ўжо некалькі разоў з аншлагам ішла ў Мінску. А ў перадсвяточныя дні на адзін з паказаў трапіў і Sputnik. Зразумела, у такія дні ў госці трэба хадзіць не з пустымі рукамі, і для юных акцёраў тэатра мы ўзялі салодкія падарункі - шакаладныя шышкі, печыва з прадказаннямі і навагоднія пернікі.
"Мы вас вельмі любім! Мы вас вельмі ўсіх любім! Мы хочам павіншаваць вас з Новым годам. Няхай у вашым жыцці будзе як мага больш казкі, цяпла, любові, радасці і ўсяго самага далікатнага", - пажадала юным акцёрам шэф-рэдактар Sputnik Беларусь Алеся Лучанінава.
Глядзіце на відэа, як ігралі акцёры тэатра: гледачы ледзь змаглі б здагадацца, што ў многіх з рабят захворванні аўтычная спектру, бо на сцэне яны - самыя сапраўдныя артысты.