МІНСК, 18 сне - Sputnik. Графік працы грамадскага транспарту зменіцца ў выхадныя і святочныя дні ў канцы снежня і пачатку студзеня, пра гэта папярэдзілі пасажыраў у ГП "Мінсктранс".
Памяняецца расклад маршрутаў гарадскога і прыгараднага транспарту. У прыватнасці, 18, 21, 25 і 28 снежня аўтобусы №13 і №35 будуць хадзіць па графіку буднага дня. У тыя ж дні на аўтобусным маршруце №921 паменшаць колькасць рухомага складу.
Акрамя таго, 24 і 30 снежня ўсе прыгарадныя аўтобусы будуць ездзіць па раскладзе аўторка. А 31 снежня і 1 студзеня некаторыя прыгарадныя аўтобусы і зусім не будуць хадзіць, паколькі ў гэтыя дні, па дадзеных "Мінсктрансу", істотна знізіцца пасажырапаток. З 1 па 7 студзеня 2020 года работа прыгараднага транспарту будзе арганізавана па графіку нядзельных дзён.
"Мінсктранс" рэкамендуе пасажырам улічваць змены ў працы грамадскага транспарту і планаваць свае паездкі загадзя. З усімі зменамі можна азнаёміцца на сайце прадпрыемства.