У цяперашнім заканадаўстве для вырашэння праблем хатняга гвалту "ўсё ёсць", галоўнае - гэта правапрымяняльная практыка, адзначыў генпракурор.
"Калі мы дасягнем выразнага правапрымянення таго, што ёсць, ... І ў той жа час я згодны, што трэба асобныя моманты паправіць. Скажам, ёсць праблемы ў сямейна-бытавых адносінах, калі пераплятаюцца функцыі ЖЭСаў і МУС, як гэта ні парадаксальна гучыць", - сказаў Канюк.
Калі ў працэсе сямейнага або бытавога канфлікту парушаюцца правілы карыстання жылым памяшканнем, гэта спецыфіка дзейнасці ЖЭСаў, калі ж парушаецца грамадскі парадак, то тут трэба выклікаць работніка МУС, прывёў прыклад генпракурор.
"Я супраць такога парадку. Трэба, каб быў адзін чалавек, хто б за гэта ўсё адказваў, і гэта можа зрабіць толькі работнік МУС. Работнікі ЖЭСа гэтага не зробяць", - сказаў генпракурор.