МІНСК, 21 сне - Sputnik. Каманда прэзідэнта Беларусі па хакеі адолела зборную Мінскай вобласці на XIII Рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі сярод аматараў, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
У суботу, 21 снежня, лядовая дружына кіраўніка дзяржавы прымала ў гасцях каманду Мінскай вобласці. Сустрэча адбылася на "Алімпік Арэне" ў Мінску. Гаспадары былі мацнейшымі - 5:3 (2:0, 2:1, 1:2).
У складзе пераможцаў вызначыліся Міхаіл Грабоўскі (1-я хвіліна), Канстанцін Кальцоў (2-я), Алег Антоненка (21-я), Мікалай Лукашэнка (37-я) і Аляксей Цітавец (44-я). У гасцей - Георгій Яскевіч (23-я), Яўген Навуменка (45-я) і Аляксандр Грэкавіч (52-я). Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выніковымі дзеяннямі ня вызначыўся.
Лепшымі гульцамі матчу прызнаныя Георгій Яскевіч (Мінская вобласць) і Сяргей Шабанаў (каманда прэзідэнта).
Каманда Лукашэнкі аднаасобна ўзначаліла турнірную табліцу, набраўшы ў чатырох матчах восем балаў.
Хакейная каманда кіраўніка дзяржавы дзесяць разоў перамагала ў спаборніцтвах сярод аматарскіх каманд. Па адной перамозе ў турніры ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей.