Другі этап РТ пройдзе ў Беларусі ў студзені-лютым

Дакладны графік правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання будуць вызначаць самі ўстановы адукацыі, у якіх і пройдуць выпрабаванні.
Sputnik

МІНСК, 23 сне - Sputnik. Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ) пройдзе ў Беларусі ў студзені-лютым 2020 года, паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).

Як даведацца пра вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ)

Рэпетыцыйнае тэсціраванне - адзін з важных этапаў падрыхтоўкі да ўступных іспытаў для абітурыентаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Першы этап РТ прайшоў з кастрычніка па снежань.

Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання навучальнага года будзе праводзіцца ў студзені - лютым 2020 года.

"Дакладны графік тэсціравання ўсталёўваюць установы адукацыі, спіс якіх даступны на сайце РІКВ у раздзеле "Рэпетыцыйнае тэсціраванне", "Пункты правядзення РТ", - паведамілі ў інстытуце.

Зарэгістравацца на рэпетыцыйнае тэсціраванне можна онлайн праз асабісты кабінет ўдзельніка на сайце РІКВ.

Трэці - апошні - этап РТ пройдзе ў Беларусі ўвесну. А ўжо летам абітурыентам трэба будзе здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне - даты правядзення ЦТ-2020 пакуль не зацверджаныя.