Святочная служба прайшла ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў ноч на 25 снежня. Каталікі ўсяго свету ў гэты дзень святкуюць Раство Хрыстова.
Узыходжанне каляднай зоркі ў ноч з 24 на 25 снежня сімвалізуе нараджэнне сына Божага Ісуса Хрыста.
Дарэчы, сёння ў каталікоў скончыўся калядны пост. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч рэкамендуе праводзіць гэты дзень у коле сям'і і запэўнівае, што сутнасць свята не ў шопінгу і пышна накрытым стале.
Паглядзіце на відэа, як праходзіла ўсяночная ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў цэнтры Мінска.