Расія і Беларусь блізкія да завяршэння ўзгаднення дарожных карт

Спецыяльныя рабочыя групы па інтэграцыі ў дзвюх краінах займаліся распрацоўкай 31 дарожнай карты ў рамках паглыбленай інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве.
Sputnik

МІНСК, 26 сне - Sputnik. Масква і Мінск блізкія да завяршэння працы па ўзгадненні дарожных карт па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі, заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця Расіі Максім Арэшкін у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія-24".

Па словах расійскага міністра, узгадненне дарожных карт з'яўляецца вялікім і складаным працэсам.

"Мы зараз блізкія да таго, каб завяршыць гэтую працу", - сказаў ён.

"Калі гэты пакет будзе падпісаны, то і расейскаму ўраду, і беларускаму ўраду прыйдзецца вельмі моцна папрацаваць у 2020 годзе і 2021 годзе, каб рэалізаваць усё намечанае", - лічыць Максім Арэшкін.

Румас: саюзная інтэграцыя магчымая з рашэннем вострых пытанняў у эканоміцы

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што праца вялася менавіта над эканамічнай інтэграцыяй, пры якой кіраваліся прынцыпам, што ёсць дзве незалежныя краіны, але эканоміка адна.

На яго думку, агульны рынак павінен эфектыўна працаваць на аснове нормаў і рашэнняў той дзяржавы, якая ў дадзеным пытанні дамаглася большага поспеху.

"Задача - зрабіць агульны падыход, каб любы гаспадарчы суб'ект, кампаніі ці людзі мелі роўныя магчымасці", - асабліва падкрэсліў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ.

Раней беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Мінск не падпіша дарожныя карты па паглыбленні інтэграцыі, калі не будуць вырашаны прынцыповыя для Беларусі пытанні ў эканоміцы. У прыватнасці, беларускі прэзідэнт аднёс да іх пастаўкі вуглевадародаў, адкрыццё "як след" рынка РФ для беларускіх тавараў, зняцце бар'ераў.