Беларусь і Расія ўзгодняць інтэграцыю ў пачатку 2020 года - Мезенцаў

Пры гэтым дыпламат адзначыў, што спяшацца з падпісаннем праграмы было б няправільна, а пытанне аб кошце расійскага газу для нашай краіны выведзены за дужкі перамоваў.
Sputnik

МІНСК, 29 сне - Sputnik. Беларусь і Расія маюць добрыя шанцы дамовіцца аб падпісанні праграмы дзеянняў Саюзнай дзяржавы ўжо ў пачатку 2020-га года, лічыць пасол РФ у Мінску Дзмітрый Мезенцаў.

Расія і Беларусь блізкія да завяршэння ўзгаднення дарожных карт

Аднак, па словах дыпламата, пытанне аб кошце расійскага газу для нашай краіны выведзены за дужкі перамоваў і не ўваходзіць ні ў адну дарожную карту.

"Карты вызначаюць макраўмовы і базавыя прынцыпы фарміравання адзінай эканамічнай, сельскагаспадарчай, прамысловай, тарыфнай, мытнай палітыкі", - удакладніў ён падчас інтэрв'ю выданню "Известия".

Таксама кіраўнік дыпмісіі адзначыў, што спяшацца з падпісаннем праграмы было б няправільна.

"Спецыяльна спяшацца з выхадам на падпісанне Праграмы дзеянняў не правільна. У нас няма неабходнасці ладзіць нейкую гонку або штучнае спаборніцтва - паспець за адзін дзень ці за адзін тыдзень. Нашмат важней - не выпусціць змястоўныя моманты і прынцыповыя інтарэсы абодвух бакоў. Пры гэтым мяркую, што ёсць добры шанец выйсці на падпісанне гэткіх значных дакументаў у пачатку наступнага года", - заявіў Мезенцаў.

Адказаў ён і на пытанне аб тым, як павінна праходзіць узгадненне дарожных карт.

"Важна не выдзіраць з усяго пакета прапаноў адну ці іншую карту - яны павінны разглядацца і рэалізоўвацца ў комплексе", - сказаў расійскі дыпламат.

Нагадаем, што прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін планавалі падпісаць "Праграму дзеянняў Беларусі і Расіі па рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы" 8 снежня, а затым 20-га. Аднак абодва разы падпісанне не адбылося.