Пайшоў з жыцця малады беларускі мастак Захар Кудзін

Таленавіты і самабытны мастак не раз казаў, што на яго мастацтва паўплывала асаблівасць гледжання - ён бачыў толькі адным вокам.
Sputnik

МІНСК, 30 сне - Sputnik. Малады беларускі мастак Захар Кудзін пайшоў з жыцця, яму было ўсяго 33 гады, пра гэта паведаміла ў нядзелю яго сястра на сваёй старонцы ў сацсетках. Прычына смерці мастака не агучваецца.

Кудзін з'яўляўся прадстаўніком маладога пакалення сучаснага беларускага мастацтва, ён аўтар маштабных работ, выкананых у экспрэсіўнай манеры.

Захар правёў пяць персанальных выстаў. Акрамя Беларусі, выстаўляў свае работы ў ЗША, Польшчы, Германіі, Кітаі.

Работы Кудзіна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Еўропы, Азіі і Амерыкі.

Мастак сыграў галоўную ролю ў фільме "Чыстае мастацтва", які прымаў удзел у кінафестывалі "Лістапад", а таксама атрымаў прыз на міжнародным фестывалі "АРТДОКФЕСТ" у Рызе.

Таленавіты мастак у інтэрв'ю розным выданням часта заяўляў, што на яго мастацтва паўплывала асаблівасць гледжання - малады чалавек бачыў толькі адным вокам.