Тым не менш, па просьбе радыё Sputnik Беларусь яны прыводзяць некалькі прыкладаў. У прыватнасці, адзначаюць Альгерда Бахарэвіча і трапленне яго рамана "Сабакі Еўропы" ў шорт-ліст прэміі "Вялікая кніга".
"Выдатна нават не тое, што ён трапіў у фінал і сам пераклаў кнігу "Сабакі Еўропы", неперакладальную зусім, ён яе па сутнасці перапісаў. А тое, як яго ўспрыняў літаратурны свет", - кажа Жвалеўскі.
"Вельмі прыемна, як ён сам сказаў, што столькі кампліментаў, колькі яму нагаварылі за час "Вялікай кнігі" унутры краіны, ён не чуў ніколі", - дадае Пастэрнак.
Яшчэ адной яркай падзеяй яны называюць пераклад "Гары Потэра" на беларускую мову. На жаль, пісьменнікі былі ў камандзіроўцы і самі не патрапілі на прэзентацыю, але рэпартажы з гэтага мерапрыемства іх сапраўды ўразілі.
"Там быў такі натоўп, касцюміраванае дзейства... - захапляецца Жвалеўскі. - Але хацелася б, каб, па-першае, было такога больш. А па-другое, не толькі пераклады такім чынам прасоўваліся".
"У нас усё не настолькі дрэнна, каб шукаць добрае гамеапатычнымі дозамі. Праўда, ёсць што пахваліць, ёсць шмат добрага, - кажа Пастарнак. - Вось мяне захапляе, як працуе выдавецтва "Янушкевіч". Чалавек узяў і абсалютна з нуля раскруціўся. І зараз , калі мы бярэм кнігі для агляду... у нас вось у апошнім топе з трох кніг дзве Янушкевіча".
Поўную версію размовы з пісьменнікамі Яўгеніяй Пастарнак і Андрэем Жвалеўскі глядзіце ў відэазапісы Sputnik Беларусь.