Лукашэнка правёў трэніроўку перад Калядным турнірам

На лёд кіраўнік дзяржавы выйшаў ужо раніцай 2 студзеня. Камандзе прэзідэнта прыйдзецца выступіць супраць краін, дзе ёсць гульцы сусветнай хакейнай эліты.
Sputnik

МІНСК, 3 сту - Sputnik. Беларускі прэзідэнт правёў трэніроўку са сваёй хакейнай камандай перад Калядныс турнірам, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".

На лёд спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна" кіраўнік дзяржавы выйшаў ужо раніцай 2 студзеня. Таксама тут прайшла рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця.

Калядны турнір аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі пачнецца 3 студзеня. У гэтым годзе ўдзел у ім возьмуць 12 краін. Упершыню прыехала каманда ЗША. Таксама ў Мінску згуляюць зборныя Кітая, Германіі, Украіны, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Балкан і Балтыі.

Усе гульцы ўжо прыбылі ў Мінск, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ у чацвер. Як прызналіся журналістам кітайскія хакеісты, яны прыехалі з марай зрабіць фота з Лукашэнкам.

Першы матч пройдзе ўжо 3 студзеня. Каманда прэзідэнта Беларусі згуляе са зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея. Як паведамілі ў эфіры тэлеканала, галоўнымі фаварытамі лічацца каманды Беларусі, Расіі і Фінляндыі.

Падчас турніру пройдзе акцыя "Калядная традыцыя". Упершыню выручка ад квіткоў на вячэрнія матчы пойдзе на дабрачыннасць.