Фотафакт: як Гандзі з віцябчанамі "Лявоніху" танцаваў

Акрамя беларускіх удзельнікаў на фестываль запрасілі прадстаўнікоў яшчэ пяці краін: Тайланда, Мальдываў, Бангладэш, Шры-Ланкі і Уганды. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел танцавальныя калектывы з 20 рэгіёнаў Індыі.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 4 сту - Sputnik. Заслужаны аматарскі калектыў "Лявоніха" прыняў удзел у нацыянальным індыйскім фестывалі танца, які праводзіцца ў горадзе Райпур.

Віцябляне ў нацыянальных касцюмах неслі беларускі сцяг падчас урачыстага шэсця, а на адкрыцці фестываля выканалі танец "Лявонiха" - сваю візітную картку. У рамках фестываля калектыў выканаў тры розныя танцавальныя праграмы.

"Публіка з цікавасцю прыняла нашых танцораў. Больш за тое, разам з беларускімі ўдзельнікамі з задавальненнем танчылі і ганаровыя госці фестывалю: губернатар Райпура Анусуйя Уікей, галоўны міністр Бхупеш Багеле і Рахул Гандзі, індыйскі палітык, дэпутат і праўнук Махатмы Гандзі", - распавялі Sputnik у прэс-службе Цэнтра культуры "Віцебск".

Фотафакт: як Гандзі з віцябчанамі "Лявоніху" танцаваў

У сваю чаргу індыйцы арганізавалі для беларусаў цікавыя экскурсіі па рэгіёне. Асабліва нашым танцорам запомніўся сафары-тур, дзе яны змаглі паблізу разгледзець дзікую прыроду Індыі.