Беларускі спартыўны Алімп: хто атрымаў прэмію прэзідэнта?

Узнагарода прысуджана за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, а таксама па развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый.
Sputnik

МІНСК, 5 сту - Sputnik. Тры чалавекі ўдастоены спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі "Беларускі спартыўны Алімп" 2019 года, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Узнагарода прысуджана:

  • галоўнаму дырэктару галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь-5" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Паўлу Булацкаму,
  • спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Міністэрства спорту і турызму Уладзіславу Ганчарову,
  • старшаму трэнеру нацыянальнай каманды рэспублікі па сучасным пяцібор'і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Васілю Гулевічу.

Паводле інфармацыі прэс-службы, яны былі ўдастоены прэміі за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.