Міністр паабяцаў павышэнне заробкаў работнікам культуры

Cфера культуры ў мінулым годзе адчувальна нарасціла экспарт паслуг і не збіраецца змяншаць тэмпы ў насталым.
Sputnik

МІНСК, 6 сту - Sputnik. Урад распрацаваў план павышэння аплаты працы работнікаў сферы культуры, у гэтым годзе сярэдняя зарплата ў галіне даведзена да 640 рублёў, паведаміў міністр культуры Юрый Бондар.

Мінпрацы: заробкі бюджэтнікаў знізіцца не павінны

"Работнікі сферы культуры традыцыйна не лічыліся высокааплатнымі, але мы здолелі ў гэтым годзе нарасціць заработную плату, і ў сярэднім яна склала 640 рублёў па галіне", - заявіў міністр у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ.

Паводле яго слоў, урадам распрацаваны план павышэння зарплаты ў галіны, у адпаведнасці з якім да 2023 яна павінна скласці 80% ад заробку ў вытворчай сферы.

Разам з тым Юрый Бондар адзначыў, што галіна культуры павінна сама зарабляць, каб эфектыўна вырашаць задачы, якія стаяць перад ўстановамі.

Міністр культуры таксама падкрэсліў, што стаіць задача не павялічваць кошт паслуг галіны.

"Паслугі сістэмы культуры павінны быць даступнымі", - падкрэсліў міністр.

Юрый Бондар паведаміў, што летась вырас экспарт паслуг галіны і ў будучыні гэтая тэндэнцыя павінна захавацца. "Павелічэнне экспарту паслуг з'яўляецца важным і значным дасягненнем", - сказаў міністр культуры.