Маленькі прыход царквы святога Іллі пад Мінскам сабраўся мінулай ноччу ў храме, каб адзначыць Раство Хрыстова.
Храм у гонар святога прарока Іллі быў пабудаваны ў вёсцы Коўшава (зараз гэта тэрыторыя вёскі Касынь) у канцы XVI стагоддзя. Ён размешчаны на ўзвышшы, на ўскрайку вёскі ў маляўнічым месцы.
Базыліканскага стылю, каменны, невялікіх памераў, храм умяшчае да 50 чалавек. Недалёка ад храма размешчана крыніца.
Адраджэнне Свята-Іллінскага прыходу пачалося ў 1995 годзе. З дапамогай мясцовага калгасу "Вішнёўка" і ахвяраванняў вернікаў атрымалася аднавіць царкву, якая знаходзілася 60 гадоў у запусценні. З 1997 года пробашчам парафіі тут служыць айцец Аляксей Наследнікаў.