Лукашэнка запаліў свечку ў храме абраза Божай Маці "Дзяржаўная"

Сваё віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі прэзідэнт накіраваў за некалькі дзён да рэлігійнага свята.
Sputnik

МІНСК, 7 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на свята Раства Хрыстова наведаў храм у гонар абраўа Божай Маці "Дзяржаўная", які знаходзіцца на тэрыторыі Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, паведамляе БелТА.

Лукашэнка павіншаваў з Калядамі праваслаўных хрысціян Беларусі

У храме прэзідэнта сустракалі выхаванцы нядзельнай школы-манастыра, якія паднеслі яму букет кветак. Прэзідэнт уручыў ім калядныя падарункі - кнігі пра праваслаўныя святы і прысмакі.

Кіраўнік дзяржавы запаліў калядную свечку ў храме.

Прэзідэнт перадаў у дар храму Свята-Елісавецінскага манастыра абраз "Нараджэнне Хрыстова" беларускага аўтара Андрэя Шчарбініна. У сваю чаргу настаяцель храма протаіерэй Андрэй Лемяшонак падараваў Лукашэнку абраз святой прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

За некалькі дзён да свята прэзідэнт накіраваў віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі. Ён пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту.