У Калядную Куццю Уладзімір Пуцін наведаў Спаса-Праабражэнскі сабор Санкт-Пецярбурга. Дзмітрый і Святлана Мядзведзевы традыцыйна наведалі кафедральны саборны храм Хрыста Збавіцеля, дзе Боскую літургію здзяйсняе патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Сёння на свята Божага Нараджэння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў храм у гонар іконы Божай Маці "Дзяржаўная". Кіраўнік дзяржавы запаліў калядную свечку ў храме і заявіў, што рэспубліку чакае няпросты год.