Сабаленка прайграла на турніры ў кітайскім Шэньчжэні

Беларуска Арына Сабаленка выбыла з 1/8 фіналу турніру і не змагла абараніць леташні тытул пераможцы.
Sputnik

МІНСК, 7 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ў матчы другога круга на турніры ВTA ў кітайскім Шэньчжэні прайграла чэшскай тэнісістцы Крысціне Плішкавай - 4:6, 4:6.

Такім чынам, дзеючая пераможца турніру, Сабаленка не змагла абараніць леташні тытул, і выбыла з 1/8 фіналу.

Напярэдадні Сабаленка без праблем атрымала перамогу ў 1/16 фіналу турніру, выйграўшы ў прадстаўніцы Расіі Маргарыты Гаспаран з лікам 6:3, 6:0.

У Шэньчжэні таксама выступае яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч. У 1/8 фіналу турніру ёй трэба будзе пазмагаецца з кітаянкай Цян Ван.

Адкрыты чэмпіянат Шэньчжэня - жаночы прафесійны міжнародны тэнісны турнір, які праводзіцца ў першыя дні новага года ў Кітаі з прызавым фондам 750 тысяч долараў.