Радыё

Поўжык: экспертыза паказала, што нафта ў новых залежах высокай якасці

Тры новыя залежы нафты адкрылі беларускія геолагі ў Гарцаўскім нафтавым радовішчы Прыпяцкага прагібу, распавёў радыё Sputnik Беларусь намеснік генеральнага дырэктара кампаніі "Беларуснафта" па геалогіі Пётр Поўжык.
Sputnik
Поўжык: экспертыза паказала, што нафта ў новых залежах высокай якасці

Паводле яго слоў, на глыбіні больш за чатыры тысячы метраў удалося атрымаць прыток нафты дэбітам каля 100 тон у суткі. Паводле папярэдняй ацэнкі, агульныя геалагічныя запасы складаюць 800 тысяч тон. Зараз працы на радовішчы працягваюцца, на працягу 2020 года беларускія нафтавікі плануюць завяршыць бурэнне на Гарцаўскім радовішчы, што дазволіць дакладней падлічыць новыя запасы вуглевадародаў.

"Гэта пашырае нам, па-першае, рэсурсны патэнцыял у гэтым рэгіёне, гэта дазваляе нам разгарнуць у гэтым рэгіёне магутную праграму геолага-разведачных работ. І другая частка, найбольш значная для ўсіх нас, гэта тое, што дадзены аб'ект мы ў канцы першага квартала або ў пачатку другога ўвядзем у эксплуатацыю", - адзначыў суразмоўца радыё Sputnik.

Што датычыцца якасці нафты ў выяўленых залежах, то праведзеныя экспертызы ўжо паказалі адпаведнасць паліва найвышэйшым стандартам.

"Самі залежы высокапрадуктыўныя, што для нас з'яўляецца вельмі прыемным момантам, так як яны будуць распрацоўвацца стандартнымі тэхналагічнымі спосабамі. Што датычыцца якасці, то гэта добрая, лёгкая якасць, шчыльнасць 0,85 грамаў на метр кубічны. Мы ўжо правялі лабараторныя даследаванні гэтай нафты. І гэта нізкае ўтрыманне парафіна, серы. Гэта добры ўзровень нафты, адпаведны найвышэйшым паказчыкам нашага рэгіёну", - падкрэсліў намеснік дырэктара "Беларуснафты".

Варта адзначыць, што ўсяго ў 2020-2021 годзе на беларускіх радовішчах плануецца прасвідраваць сем пошукава-разведачных свідравін.

Каментар намесніка генеральнага дырэктара кампаніі "Беларуснафта" па геалогіі Пятра Поўжыка слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама: