Апавяшчэнне аб парушэнні правоў журналістаў агенцтва Sputnik Эстонія Еўрапейская федэрацыя журналістаў накіравала на спецыялізаваную інфармацыйную платформу Савета Еўропы. І не адрэагаваць на гэта немагчыма, бо ў Эстоніі парушаюцца асноўныя правы і свабоды чалавека, заявіла ў інтэрв'ю радыё Sputnik адвакат, спецыяліст па міжнароднаму праву Марыя Ярмуш.
"Улады Эстоніі забараняюць ажыццяўляць журналістам Sputnik сваю прафесійную дзейнасць, даносіць важную інфармацыю як для жыхароў Эстоніі, так і для жыхароў іншых еўрапейскіх дзяржаў. Пасля аналізу гэтых фактаў Савет Еўропы не можа не асудзіць незаконныя дзеянні Эстоніі і заклікаць улады краіны спыніць парушэнне правоў журналістаў Sputnik Эстонія", - сказала Ярмуш.
Разам з тым, Савет Еўропы не можа выносіць абавязковыя для членаў гэтай міжнароднай арганізацыі пастановы, якія абавязвалі б улады Эстоніі нешта змяніць. І юрыст асцерагаецца, што эстонскія чыноўнікі могуць проста праігнараваць рэкамендацыі.
Каментар спецыяліста па міжнародным праве Марыі Ярмуш слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.