Адзіная прыжыццёвая выстава Аляксандра Ісачова адбылася ў 1987 годзе ў яго роднай Рэчыцы, яе наведалі каля 20 тысяч чалавек. Літаральна праз тры тыдні мастак раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу.
14 красавіка 1988 года ў мінскім Палацы культуры Белсаўпрофа адкрылася пасмяротная выстава Аляксандра Ісачова. Людзі займалі чаргу на ўваход з вечара, замест двух тыдняў выстава працягвалася больш за месяц. Больш за 220 тысяч чалавек ўбачылі творчасць рэчыцкага "самародка".
Ісачоў пакінуў гіганцкую культурную спадчыну, сёння яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце, і нават два экс-прэзідэнта — Жак Шырак і Рональд Рэйган — захоўваюць карціны рэчыцкага мастака.