Палесская вёска Лука, што на Століншчыне, становіцца цэнтрам фестывалю, у якім удзельнічаюць творчыя калектывы, народныя умельцы, пчаляры і прыхаджане храмаў.
Абавязковы элемент фестывалю – старажытны абрад, падчас якога вырабляецца Брацкая свечка. Такім чынам людзі прыносяць своеасаблівую ахвяру у царкве: каб бог дабраслаўляў шчодрымі пладамі пчаляроў і надзяліў усіх землякоў дабрабытам.
Згодна з традыцыяй, Брацкую свечку вырабляюць толькі мужчыны. Звычайна яны збіраюцца ў пэўным месцы і малебна займаюцца таямнічай справай. Пасля дзеці ідуць калядаваць і віншаваць вяскоўцаў з Раством Хрыстовым.
Фестываль праходзіць раз у два гады, каб падрымаць традыцыю, што існуе ў Луцэ некалі стагоддзяў і ніколі не перарывалася.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як палесскія мужчыны вырабляюць адмысловую свечку.