Сабаленка згуляе з Навара на старце Australian Open

Першы ў гэтым сезоне турнір Вялікага шлема стартуе 20 студзеня, у асноўнай сетцы тры прадстаўнікі Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№12 у сусветным рэйтынгу) згуляе супраць іспанкі Карлы-Суарэс Навара (54) на старце Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).

Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Адэлаідзе

Сёння ў Мельбурне адбылося лёсаванне першага ў сезоне турніру Вялікага шлема. У асноўнай сетцы Australian Open выступяць Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч (99) і Ягор Герасімаў (99).

У першым крузе жаночага адзіночнага разраду Сабаленка сустрэнецца з прадстаўніцай Іспаніі Навара. Сасновіч пазнае сваю саперніцу пасля завяршэння кваліфікацыі.

Герасімаў у мужчынскім адзіночным разрадзе згуляе супраць нарвежца Каспра Рууда (53). Дарэчы, у асноўную сетку можа прабіцца яшчэ адзін беларус: сёння Ілля Івашка (148) прайшоў другі раўнд "кваліфая" і заўтра пазмагаецца за пуцёўку ў асноўны этап з кітайцам Чжэ Лі (206).

Матчы асноўнага этапу аўстралійскага першынства пройдуць з 20 студзеня па 2 лютага.