Наймальнікі заплацілі амаль $400 тыс. за затрымку заробкаў у мінулым годзе

За мінулы год у рэспубліцы выяўлена амаль тры тысячы выпадкаў, калі наймальнікі парушалі закон.
Sputnik

МІНСК, 18 сту - Sputnik. Наймальнікі і чыноўнікі ў мінулым годзе заплацілі амаль 400 тысяч долараў штрафу за затрымку заробкаў, паведамілі ў Дэпартаменце дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы.

Інспектары за студзень-снежань 2019 года выявілі 2886 фактаў парушэнняў наймальнікамі тэрмінаў выплаты заробку, звальненняў і адпускных.

"За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці з прымяненнем санкцый у выглядзе штрафу прыцягнуты 2 327 наймальнікаў і 2 261 службовая асоба наймальнікаў на агульную суму 837,2 тысяч рублёў (амаль 400 тысяч долараў - Sputnik)", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Акрамя таго, інспекцыя выявіла 219 фактаў выплаты заробкаў ніжэй мінімальнай. Да адміністрацыйнай адказнасці за гэта прыцягнуты 156 службовых асоб, а агульная сума штрафу склала 9,7 тысячы рублёў.

Чытайце таксама: