МІНСК, 19 сту - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак, 20 студзеня, з-за туману, паведамілі ў Белгідрамеце.
Ападкаў 20 студзеня на тэрыторыі краіны не чакаецца, ноччу і раніцай магчымы туман, слабы галалёд.
Тэмпература паветра ў Брэсце і Гродне складзе +1..+3°С, у Мінску, Віцебску, Гомелі і Магілёве слупок тэрмометра паднімуцца да 0..+2°С. Чакаецца паўночна-заходні вецер 3-8 м/с. У аўторак і сераду сіноптыкі прагназуюць узмацненне ветру, яго парывы могуць дасягаць 15-18 м/с.
Пры руху ў туман ДАІ рэкамендуе ўключыць блізкае святло, павялічыць дыстанцыю да іншых машын, а таксама пазбягаць рэзкіх перастраенняў і адмовіцца ад абгонаў.