МІНСК, 23 сту - Sputnik. Расія гатовая кампенсаваць беларускаму боку шкоду, якая была нанесена НПЗ у сувязі з пастаўкамі забруджанай нафты, сказаў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў.
Раней стала вядома, што па выніках перамоў на ўзроўні віцэ-прэм'ераў урадаў дзвюх краін атрымалася дасягнуць пагаднення аб падыходах і методыцы кампенсацыі за "брудную" нафту".
"У адпаведнасці з запытам і дакументальна пацверджанымі стратамі, панесенымі беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі ў сувязі з пастаўкамі няякаснай нафты у 2019 годзе, расійскі бок гатовы кампенсаваць шкоду. Такая пазіцыя і ў гэтым выпадку паказвае прыхільнасць саюзніцкім адносінам", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расійскага пасольства.
Расійскі пасол удакладніў, што ў цяперашні час зацікаўленыя бакі займаюцца пытаннямі "вызначэння канчатковых памераў будучых выплат".
На думку Дзмітрыя Мезенцава, гэта з'яўляецца прыкладам, што Расея і Беларусь гатовыя слухаць адзін аднаго і ўлічваць узаемныя інтарэсы.
Пасля чаго дадаў, што дыялог па пытаннях узаемадзеяння ў энергетычнай сферы не перарываўся ў студзені гэтага года, нягледзячы на розныя падыходы.
"Аптымальныя рашэнні, якія задаволяць партнёраў, павінны быць знойдзены ў бліжэйшы час, што таксама пацвердзіць маштаб і практыку двухбаковага ўзаемадзеяння па нафце і газу", - запэўніў кіраўнік дыпмісіі.