Пасля вылету ў "адзіночцы" Сабаленка і Сасновіч перамагаюць у пары на AO

Беларускі, якія выступаюць у пары з тэнісісткамі з Бельгіі і Славакіі, выйшлі ў 1/16 фіналу Australian Open.
Sputnik

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў другі круг парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open), паведамляе Sputnik.

Сёння ў паядынку 1/32 фінала Сабаленка ў пары з бельгійкай Элізэ Мертэнс справіліся з амерыканска-чэшскім дуэтам Катрын Беліс/Маркета Вондроусова з лікам 3:6, 6:3, 6:3.

У другім крузе беларуска-бельгійскі тандэм сустрэнецца з аўстралійкамі Арынай Радзівонавай і Джэймі Форліс.

Раней Сасновіч і словацкая тэнісістка Вікторыя Кужмова былі мацнейшыя за Аляксандру Базовіч і Амбер Маршал (абедзве з Аўстраліі) з лікам 6:2, 4:6, 6:3. У 1/16 фіналу Сасновіч і Кужмова сустрэнуцца з пераможцам матчу паміж казахстанскай парай Зарына Дыяс/Алена Рыбакіна і французскім тандэмам Алізе Карнэ/Фіёна Фяро.

Нагадаем, Сабаленка і Сасновіч не змаглі пераадолець першы круг у адзіночным разрадзе.