МІНСК, 23 сту - Sputnik. Маскве і Мінску трэба выпрацаваць доўгатэрміновую формулу, па якой будуць фармаваць кошты на нафту і газ, лічыць дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
Сёння ў Мінску праходзіць сустрэча калектыву Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, на якой абмяркоўваюцца ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі, у тым ліку па пытаннях дарожных карт, перамоваў па нафце і газу.
Важна выпрацаваць "нейкую такую формулу коштаў на энерганосьбіты, якая б насіла доўгатэрміновы характар і не вымушала бакі кожны раз на вельмі складаныя перамовы", - заявіў Рапота журналістам у чацвер у Мінску, яго словы цытуе агенцтва БелТА.
"Хочацца верыць, што, магчыма, мы выйдзем на гэты шлях", - адзначыў ён.
Па словах Рапоты, "у спрэчцы, якая датычыцца нафтавых і газавых праблем, кропка яшчэ не пастаўлена".
У праекце рэспубліканскага бюджэту на 2020 год кошт на расійскі газ для Беларусі закладзена на ўзроўні 2019 года, што складае 127 долараў за 1 тысячу кубічных метраў.
У канцы 2019 года "Газпром" і Беларусь падпісалі пратакол аб коштах на газ на студзень-люты 2020 года і дадаткі да кантрактаў на транзіт і пастаўку паліва, якія падаўжаюць іх да 2021 года. Згодна з падпісаным дакументам, кантрактныя аб'ёмы паставак і транзіту ў 2020 годзе захаваны на ўзроўні 2019 года.