Сасновіч і Кужмова выбылі з Australian Open у парным разрадзе

Беларуска-славацкі дуэт саступіў пары Тымеа Бабош (Венгрыя) - Крысціна Младзеновіч (Францыя) - 6:7 (4:7), 3:6.
Sputnik

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/4 фіналу Australian Open у парным разрадзе
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Беларуска-славацкая пара Аляксандра Сасновіч - Вікторыя Кужмова завяршыла выступ у парным разрадзе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Тэнісісткі ў матчы трэцяга круга прайгралі венгерцы Тымеа Бабош і Крысціне Младзеновіч, якая выступае за Францыю - 6:7 (4:7), 3:6.

Другая беларуская тэнісістка - Арына Сабаленка, якая выступае ў пары з бельгійкай Элізай Мертэнс - сёння раніцай адолела сеяных трынаццатымі Вераніку Кудзярметаву (Расія) і Элісан Рыск (ЗША) і выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў.

Раней абедзве беларускі выбылі са спаборніцтваў у адзіночным разрадзе.