Фінальнае шоу "Міс Беларусь" абыдзецца ў 200 тысяч долараў

У рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел каля 2 тысяч дзяўчат, тады як падчас правядзення папярэдняга конкурсу жадаючых стаць галоўнай прыгажуняй краіны было крыху больш за 700.
Sputnik

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Аб'ём сродкаў і крыніцы фінансавання абмяркоўваліся на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні нацыянальнага конкурсу "Міс Беларусь" з удзелам віцэ-прэм'ера ўрада Ігара Петрышэнкі, распавялі ў прэс-службе Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

На правядзенне фінальнага шоу будзе выдзелена 300 тысяч рублёў з бюджэту міністэрства культуры, яшчэ 160 тысяч рублёў пералічыць генеральны спонсар праекта Банк развіцця.

"Гэтых сродкаў дастаткова для правядзення шоу маштабу "Песні года", якая прайшла нядаўна", - сказаў у ходзе пасяджэння міністр культуры Юрый Бондар.

Фінал конкурсу пройдзе 15 мая ў Палацы спорту. Ужо адбыліся рэгіянальныя адборы, у якіх прынялі ўдзел каля 2 тысяч дзяўчат, гэта адчувальна больш, чым у мінулы раз. Тады стаць "Міс Беларусь" хацелі крыху больш за 700 прэтэндэнтак.

У асноўны этап конкурсу ў Мінску і абласных цэнтрах прайшлі 579 удзельніц. Ужо адбыліся гомельскі і магілёўскі абласныя этапы. Фіналістак ад Гродзенскай вобласці будуць выбіраць 1 лютага, ад Брэсцкай - за 2 лютага, ад Віцебскай і Мінскай - 8 і 9 лютага адпаведна.

Мінскі гарадскі этап конкурсу адбудзецца 15-16 лютага на пляцоўцы Нацыянальнай школе прыгажосці.