МІНСК, 28 сту - Sputnik. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус наведае Беларусь на пачатку наступнага тыдня, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Мы чакаем яго з візітам на пачатку наступнага тыдня", - сказаў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк.
Раней кіраўнік літоўскай дыпламатыі Лінас Лінкявічус распавёў, што плануе падчас свайго афіцыйнага візіту ў Мінск абмеркаваць пытанне паставак нафты і газа.
"Мы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь дыверсіфікавала крыніцы паставак энерганосьбітаў, і адзін з такіх прыкладаў - выкарыстанне Клайпедскага порта і Літоўскіх чыгунак", - сказаў кіраўнік МЗС Літвы.
У цяперашні час у порце літоўскай Клайпеды разгружаецца танкер з нарвежскай нафтай, якая будзе перапрацаваная на НПЗ у Наваполацку.
Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі набыла партыю нарвежскай нафты ў аб'ёме 86 тысяч тон гатунку Johan Sverdrup, якая па сваіх якасцях супастаўная з расійскім гатункам Urals. Сыравіна на тэрмінале Klaipedos nafta перапампуюць у чыгуначныя цыстэрны і адправяць у Наваполацк.