Аднак у дакумент не ўключылі прыклады ўціску расійскіх журналістаў, хоць прадстаўнікі МІА "Россия сегодня" прывезлі ў Страсбург 12 старонак з апісаннем розных выпадкаў, уключаючы ціск на Sputnik Эстонія.
Расійская дэлегацыя палічыла такую версію дакумента прадузятай.
"Прыведзеныя ў праекце рэзалюцыі некарэктныя характарыстыкі расійскага заканадаўства наглядна ілюструюць прадузяты падыход да нашай краіны. Расію заклікаюць адмяніць закон "аб фэйкавых навінах", спасылаючыся на расплывістасць фармулёвак", - заявіла першы намеснік кіраўніка міжнароднага камітэта Дзярждумы РФ Святлана Журава.
Што адбываецца са Sputnik Эстонія
Раней супрацоўнікі Sputnik Эстонія атрымалі ад кіраўніцтва дэпартамента паліцыі і памежнай аховы краіны прамыя пагрозы ўзбуджэння супраць іх крымінальных спраў, у выпадку калі яны да 1 студзеня 2020 года не спыняць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй.
1 студзеня стала вядома, што сайт Sputnik Эстонія перайшоў на працу ў надзвычайным рэжыме. У якасці абгрунтавання гэтых дзеянняў называюцца санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам 17 сакавіка 2014 году супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб у святле падзей на Украіне. Аднак санкцыі ЕС уведзены не супраць МІА "Россия сегодня", у якое ўваходзіць Sputnik, а персанальна супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю вакол Sputnik Эстонія, заяўляў, што расійскія ўлады будуць рабіць усё, каб падтрымліваць Sputnik пры працы ў іншых краінах.
У міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" (RSF) у адказ на ліст МІА "Россия сегодня" паведамілі, што арганізацыя вывучае сітуацыю са становішчам рускамоўных СМІ ў Эстоніі. МІА "Россия сегодня" просіць перагледзець дыскрымінацыйную палітыку ў дачыненні да Sputnik Эстонія і гатова прапанаваць належную ацэнку гэтага беспрэцэдэнтнага выпадку парушэння свабоды, а таксама просіць прыняць меры для забеспячэння права журналістаў агенцтва выконваць свой прафесійны абавязак, гаворыцца ў лістах.