МЗС РФ разлічвае, што сітуацыя са Sputnik Эстонія вернецца ў прававое рэчышча

Масква зноў заклікала прадстаўніка АБСЕ па пытаннях СМІ дамагацца ад Таліна перагляду дыскрымінацыйнай палітыкі ў дачыненні да Sputnik Эстонія.
Sputnik

МІНСК, 30 сту - Sputnik. Масква разлічвае, што эстонскія ўлады ў сітуацыі вакол Sputnik Эстонія вернуцца ў прававое рэчышча, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Калегі ў Францыі падтрымалі Sputnik Эстонія

"Васямнаццатага студзеня на пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ расійскія дыпламаты паставілі пытанне аб развязанай эстонскімі ўладамі кампаніи запалохвання, ціску на журналістаў", - нагадала Захарава на брыфінгу ў чацвер.

Яна адзначыла, што Масква зноў заклікала прадстаўніка АБСЕ па пытаннях СМІ дамагацца ад Таліна перагляду дыскрымінацыйнай палітыкі ў дачыненні да Sputnik Эстонія.

"Мы ў чарговы раз просім ад афіцыйнага Таліна прытрымлівацца прынятых суверэннай дзяржавай, свабоднай дзяржавай, абавязацельстваў скончыць рэпрэсіўную палітыку ў адносінах да сродкаў масавай інфармацыі ў парушэнні асноўных прынцыпаў міжнароднага права, якое тычыцца забеспячэння свабоды выражэння меркаванняў, роўнага доступа да інфармацыі. Мы разлічваем, что эстонскія ўлады, нарэшце, прыслухаюцца да меркавання міжнароднай суполкі, вернуцца ў прававую прастору і скончаць распачатую імі кампанію па аказанні прамога ціску на замежнае навінавае агенцтва", - рэзюмавала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Раней супрацоўнікі Sputnik Эстонія атрымалі ад кіраўніцтва Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы краіны прамыя пагрозы ўзбуджэння супраць іх крымінальных спраў у выпадку, калі яны да 1 студзеня 2020 года не спыняць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй. У якасці абгрунтавання гэтых дзеянняў называюцца санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам 17 сакавіка 2014 года супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з падзеямі ва Украінее. Аднак санкцыі ЕС уведзены не супраць МІА "Россия сегодня", у якое ўваходзіць Sputnik, а персанальна супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.

Кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рейнсалу заявіў РІА "Новости", што яго краіна праводзіць санкцыйную палітыку Еўрасаюза не ў дачыненні да Sputnik, а ў дачыненні да асабістых санкцый, накладзеных на Кісялёва.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю вакол Sputnik Эстонія, заяўляў, што расійскія ўлады будуць рабіць усё, каб падтрымліваць Sputnik пры працы ў іншых краінах. Высокапастаўленая крыніца ў Маскве заявіла РІА "Новости", што да дзеянняў эстонскіх уладаў маюць дачыненне брытанскія куратары, гэта будзе прынята да ўвагі для прыняцця ў бліжэйшы час сіметрычных мер у дачыненні да брытанскіх СМІ ў Расіі.

У міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" (RSF) у адказ на ліст МІА "Россия сегодня" паведамілі, што арганізацыя вывучае сітуацыю са становішчам рускамоўных СМІ ў Эстоніі. МІА "Россия сегодня" просіць перагледзець дыскрымінацыйную палітыку ў дачыненні да Sputnik Эстонія і гатова прапанаваць належную ацэнку гэтага беспрэцэдэнтнага выпадку парушэння свабоды, а таксама просіць прыняць меры для забеспячэння права журналістаў агенцтва выконваць свой прафесійны абавязак, гаворыцца ў лістах.