Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў устаноўлены ў Беларусі

Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 лютага па 30 красавіка ў разліку на месяц складзе 374,89 рубля.
Sputnik

Стала вядома, наколькі вырастуць дзіцячыя дапамогі ў Беларусі з 1 лютага
МІНСК, 30 сту - Sputnik. Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) зацверджаны ў Беларусі з 1 лютага, пра гэта паведамілі ў Мінпрацы.

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №7 ад 22 студзеня 2020 года, якая рэгламентуе ўсталяванне памераў МСБ, апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў чацвер.

Дакумент усталяваў новыя памеры МСБ "для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознагаскладу ў сярэдніх коштах снежня 2019 года ў разліку на месяц". Лічбы такія:

  • працаздольнае насельніцтва - 479,88 рубля;
  • пенсіянеры - 375,65;
  • студэнты - 355,65;
  • дзеці ва ўзросце да трох гадоў - 304,66;
  • дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - 401,78;
  • дзеці ва ўзросце ад шасці да 18 гадоў - 407,68;
  • сям'я з чатырох чалавек - 374,89;
  • маладая сям'я з трох чалавек - 408,51 рубля.

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў будуць актуальныя да 30 красавіка 2020 года. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Колькі беларусы трацяць на ежу і вопратку?

"Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян", - растлумачылі ў Мінпрацы.

Адзначаецца таксама, што асноўныя артыкулы расходаў у бюджэце сям'і з чатырох чалавек на сёння выглядаюць наступным чынам: 48,5% грамадзяне марнуюць на прадукты харчавання, яшчэ 19,1% на адзенне, бялізну і абутак; 8,4% сыходзіць на ЖКП, 9,1% - на бытавыя паслугі, транспарт і сувязь. На мэблю, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння траціцца яшчэ 9% бюджэту, а на культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак - 1,4%; 2,1% беларусы аддаюць на ўнёскі і плацяжы, а яшчэ 2,4% - на лекі і гігіенічныя сродкі.

Велічыня служыць для вызначэння мінімальных памераў зарплаты, пенсій, стыпендый, дапамог і іншых выплат. Акрамя таго, МСБ сям'і з чатырох чалавек бяруць за аснову для вызначэння права на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва жылля.