Відэа

Рэжысёр фільма "Спадар афарміцель" мае рацыю ў палітычным прагнозе

Мастак, які тонка адчувае час і не адмаўляе наяўнасць свету нябачнага, здольны прадбачыць будучыню - гутарка з вядомым расійскім рэжысёрам Алегам Цяпцовым.
Sputnik

Настаў час рэалізацыі грамадска-палітычнага запыту на агульнасць і сацыяльную справядлівасць, лічыць вядомы расійскі рэжысёр Алег Цяпцоў. Яго фільм "Спадар афарміцель" займае асаблівае месца ў познім савецкім кінематографе.

"У тым, што мне ўдалося прадказаць апошнія палітычныя падзеі ў Расіі, няма нічога дзіўнага. Ува мне не так, як у сярэднестатыстычным, сучасным чалавеку парушаны баланс разумнага ў бок інстыктыўнага. Менавіта таму я, напэўна, вастрэй бачу нейкія маркеры, якія ўплываюць на развіццё падзей", - распавядае рэжысёр.

Па словах Цяпцова, прыйшоў час для перазагрузкі нашага агульнага культурнага кода, які ў апошнія часы падвергнуўся разбуральнаму ўздзеянню, пераасэнсаваць нашы традыцыі і задачы. Інакш мы як супольнасць можам проста не выжыць.

"Сёння мне цікавая постаць Уладзіміра Мулявіна. Ён ішоў за сваім лёсам, ён не проста стварыў цудоўны ансамбль, ён здолеў сфармаваць магутны культурны імпульс, гэтак неабходны нам сёння. Мулявін злучыў у музыцы пачуццёвасць, крыштальную чысціню, высакароднасць і святасць. Гэта кранае душу, гэта застаецца несмяротным... Мастацкі фільм пра "Песняроў" і Мулявіна сёння мог бы адыграць вельмі важную ролю ў самым шырокім палітычным сэнсе", - разважае Цяпцоў.

Гутарку з вядомым расійскім рэжысёрам Алегам Цяпцовым глядзіце на Sputnik Беларусь.