Агенцтва РІА "Новости" - самае цытуемае ў Расіі

У 2019 годзе лідарам у рэйтынгу па цытуемасці ў СМІ і ў сацмедыя застаецца агенцтва РІА "Новости", на другім месцы - ТАСС.
Sputnik

МІНСК, 2 лют - Sputnik. Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі РІА "Новости" заняло першае месца ў рэйтынгу самых цытуемых інфармагенцтваў у СМІ за 2019 год, складзенага кампаніяй "Медыялогія".

Sputnik увайшоў у топ цытуемых радыёстанцый 2019 года

Рэйтынг цытавання з'яўляецца адным з першых паказчыкаў "значнасці" і папулярнасці інфармацыйнага агенцтва і грунтуецца на колькасці спасылак на публікацыі.

У тройку лідараў рэйтынгу па цытуемасці ў СМІ ўвайшлі тры кіты расійскай інфармацыйнай журналістыкі: РІА "Новости", ТАСС і Інтэрфакс.

Па дадзеных "Медыялогіі", на першым месцы па частаце цытавання за мінулы год - РІА "Новости", індэкс цытавання склаў больш за 164 494 раз. На другім месцы - ТАСС, індэкс цытавання якога склаў 145 607. Замыкае тройку лідараў Інтэрфакс, у гэтага агенцтва рэйтынг цытавання у 2019-м склаў 51 073.

РІА "Новости" з'яўляецца адным з найстарэйшых расійскіх інфармацыйных агенцтваў і адным з найбуйнейшых навінавых рэсурсаў у Еўропе.